Знікаю сярод думак аб будучыні і пустэчы. Усё ж такі валасы вельмі ўплываюць на настрой. Не хочацца думаць, што ўсё будзе нецікава. Эмоцыі зніклі. Іх няма. спадзяюся, што яны адрадзяцца, быццам птушка-фенікс. І такія звычайныя для такога настрою пытанні: навошта мы жывем, куды ідзем, што будзе далей, як лепш сябе рэалізаваць? Хочацца знікнуць альбо бегчы кудысьці. Знайсці куточак, у якім схаваліся пачуцці і пазітыўныя думкі. Трывога? Не, нават гэтае пачуццё кудысьці знікла. Думкі ні аб чым. Класціся спаць. Прачнуцца. І ўсё будзе.
"І мы не спім... Так нячутна... раствараецца атрута"
"І мы не спім... Так нячутна... раствараецца атрута"